9 ліпеня 2002 года ў Міры генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура ўрачыста адкрыў памятную дошку на Мірскім замку, якая сведчыць пра тое, што замак уключаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 3 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта гістарычна значная дата ў Беларусі, якая стала сімвалам міра і незалежнасці. У 1944 годзе ў гэты дзень сталіца Беларусі Мінск была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас аперацыі «Баграціён».
У памятных мерапрыемствах прымалі ўдзел кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама, павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Райлі, выкладчык Кембрыджскага ўніверсітэта Джанет Джосэ. Права адкрыць памятны знак знак было дадзена вязням мінскага гета Фрыдзе Рэйзман і Якаву Мурахоўскаму і малалетнім вязням нацысцкіх лагераў Міхаілу Касабукіну і Марыі Жычко. Затым для ўсіх прысутных была арганізавана экскурсія па музеі яўрэйскага супраціўлення.
Акрамя гэтага было шмат іншых грашовых пабораў: “асабовае адзіначасовае ахвяраванне”, часовы падатак з асоб духоўнага звання, даплаты пры наборы рэкрутаў, на ўтрыманне жандараў і г. д. У гэты час у горадзе быў разрабаваны іезуіцкі касцёл, Сафійскі сабор быў пераўтвораны ў склад для сена, аўса і збожжа, у храме выламалі іканастас, а абразы выкарыстоўвалі замест дроў. Сучаснікі адзначалі, што “нельга было разабрацца, дзе заканчваецца рэквізіцыя і пачынаецца рабаўніцтва”. 27 ліпеня 1947 года напярэдадні святкавання Дня Ваенна-марскога флота ў газеце “Гродзенская праўда” з’явілася невялікая нататка пра вынікі сацыялістычнага спаборніцтва каманд параходаў прыстані Гродна і перавыкананне плана параходам “Пушкін”. У час Вялікай Айчыннай вайны прыстані Гродна і яе прыпісному флоту была нанесена вялікая шкода, і пасля вызвалення горада перад уладамі паўстала цяжкая задача іх аднаўлення.
Алень, які скача праз плот, – сімвал смеласці, свабодалюбства. Амаль чатыры стагоддзі алень св. Губерта верна служыў жыхарам г. Гродна як герб самакіравання горада. Гэта былі гады, калі сярэдневяковы Гродна дасягнуў свайго найвышэйшага палітычнага і эканамічнага росквіту, быў фактычна пераўтвораны ў сталіцу найбуйнейшай у тыя гады дзяржавы. 15 кастрычніка 1432 года ў Гродне была заключана Гарадзенская ўнія – саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім. Высокімі прадстаўнікамі пагаднення выступілі кароль польскі Уладзіслаў II Ягайла і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч. Згодна ўніі Вялікае княства Літоўскае прызнавалася спадчыннай уласнасцю Ягайлы і яго нашчадкаў. Вялікі князь літоўскі мог быць абраны літоўскай шляхтай толькі са згоды польскай шляхты і даваў прысягу на вернасць польскаму каралеўству.
У 1922 годзе вярнулася на эстраду. Краіны і гарады мяняліся, як у калейдаскопе: Польшча, Прыбалтыка, Германія, Чэхія, Францыя, ЗША, Брусель, Берлін, Сафія, Бялград – усюды канцэрты праходзілі ў лепшых залах, пры пастаянных аншлагах. Рускія эмігранты, якія былі раскіданыя па ўсім свеце, плакалі на яе канцэртах, апладзіравалі ёй стоячы, выклікаючы па некалькі разоў на біс. У 30-я гады, калі яе муж звярнуўся з лістом да ўрада СССР з просьбай дазволіць ім вярнуцца на Радзіму, яны былі завербаваны АДПУ, а пазней арыштаваны, Скаблін уцёк і загінуў у Іспаніі “пры нявысветленых абставінах”, а адна з самых таленавітых рускіх спявачак XX стагоддзя атрымала 20 гадоў катаргі і памерла ў 1940 годзе ў жаночай турме. На ХХ летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года, якія праходзілі ў Мюнхене, праславіўся гродзенец Іван Ядэшка, аўтар знакамітага “залатога” паса Аляксандру Бялову за тры секунды да сірэны ў фінальным матчы па баскетболу паміж зборнымі СССР і ЗША.
Ваенна-аднаўленчы атрад падымаў і рамантаваў затопленыя фашыстамі суды, ачышчаў дно ад узарваных акупантамі канструкцый мастоў. Пасля выкананых работ была арганізавана перавозка грузаў адрамантаванымі судамі “Чырвонафлоцец”, “Тэхнік”, “Баец” і пасажыраў ‒ параходам “8 Сакавіка”, але з-за дрэннага рамонту флот не мог працаваць з поўнай нагрузкай, аднаўленне рачной гаспадаркі зацягвалася і не было скончана.
[[[ПАТОК<]]] Белшына Дынама Брэст прамая Сёння таксама сустракаюцца: "Дняпро" (Магілёў) — "Нёман" (Гродна), Маршрутка Минск — Слуцк от 10 Br. Расписание, время в пути, цены и заказ
Раман Андрэевіч Грыбоўскі: беларускі футбаліст — Вікіпедыя ... Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана». У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае